Call for participation/Appeal letter/be-tarask
- als/Alemannisch (ready)
- ar/العربية (published)
- be-tarask/беларуская (тарашкевіца) (ready)
- bg/български (ready)
- bn/বাংলা (ready)
- ca/català (published)
- cs/čeština (ready)
- cy/Cymraeg (in progress)
- da/dansk (published)
- de/Deutsch (ready)
- el /Ελληνικά (proofreading)
- en/English (published)
- eo/Esperanto (ready)
- es/español (published)
- et/eesti (in progress)
- eu/euskara (published)
- fa/فارسی (ready)
- fi/suomi (ready)
- fr/français (published)
- gan/贛語 (ready)
- gl/galego (ready)
- he/עברית (in progress)
- hi/हिन्दी (published)
- hr/hrvatski (published)
- hu/magyar (published)
- ia/interlingua (published)
- id/Bahasa Indonesia (published)
- is/íslenska (in progress)
- it/italiano (published)
- ja/日本語 (published)
- jv/Jawa (ready)
- ka/ქართული (in progress)
- km/ភាសាខ្មែរ (missing)
- ko/한국어 (ready)
- lb/Lëtzebuergesch (in progress)
- lt/lietuvių (ready)
- lmo/lombard (missing)
- mg/Malagasy (in progress)
- mk/македонски (published)
- ml/മലയാളം (in progress)
- mr/मराठी (published)
- ms/Bahasa Melayu (published)
- mt/Malti (ready)
- nb/norsk bokmål (published)
- ne/नेपाली (missing)
- nl/Nederlands (published)
- nv/Diné bizaad (in progress)
- oc/occitan (published)
- pam/Kapampangan (published)
- pl/polski (ready)
- pms/Piemontèis (ready)
- pt/português (published)
- pt-br/português do Brasil (ready)
- ro/română (ready)
- ru/русский (published)
- sh/srpskohrvatski / српскохрватски (published)
- si/සිංහල (ready)
- sk /slovenčina (proofreading)
- sl/slovenščina (missing)
- sr/српски / srpski (missing)
- sv/svenska (published)
- ta/தமிழ் (ready)
- te/తెలుగు (in progress)
- tg/тоҷикӣ (in progress)
- th/ไทย (ready)
- tr/Türkçe (in progress)
- uk/українська (ready)
- vec/vèneto (in progress)
- vi/Tiếng Việt (ready)
- vo/Volapük (in progress)
- yi/ייִדיש (ready)
- yue /粵語 (proofreading)
- zh-hans/中文(简体) (published)
- zh-hant/中文(繁體) (published)
destination: Call for participation/Appeal letter
source update: 2009-08-04
All Call for participation/Appeal letter translations
Цяжка паверыць, што яшчэ дзесяць гадоў таму Вікіпэдыі не існавала. Цяпер 330 мільёнаў чалавек карыстаюцца Вікіпэдыяй кожны месяц, што робіць яе самай папулярнай анлайнавай крыніцай ведаў у сьвеце. Сотні тысяч добраахвотнікаў стварылі і падтрымалі праекты фундацыі «Вікімэдыя» ў апошнія восем гадоў.
Нягледзячы на ўсе нашыя дасягненьні, мы яшчэ далёка ад рэалізацыі нашага бачаньня сьвету, у якім кожны чалавек зможа свабодна выкарыстоўваць усе веды чалавецтва. Як мы можам дасягнуць посьпеху ў пераадоленьні цяжкасьцяў, якія стаяць перад намі? Меней чым пятая частка чалавецтва мае доступ да інтэрнэта. У той час, як сотні тысяч добраахвотнікаў разьвіваюць праекты Вікіпэдыі кожны дзень, яны не прадстаўляюць усю разнастайнасьць сьвету. Перад намі ляжаць шмат шляхоў для пабудовы сусьветнага руху стварэньня і распаўсюджваньня вольных ведаў.
Мы пачынаем разьлічаны на год працэс распрацоўкі стратэгічнага пляну руху «Вікімэдыя». Асабліва важнымі мэтамі для разуменьня мы лічым:
- Дзе мы цяпер?
- Дзе мы жадаем быць празь пяць гадоў?
- Як мы можам дасягнуць пастаўленых мэтаў?
Дапамажыце нам атрымаць адказы на гэтыя пытаньні. Дасьледуйце, аналізуйце, рэфлектуйце на тэму, што яны значаць для нашага бачаньня і каштоўнасьцяў. Ніжэй пададзеныя пяць спосабаў, якімі Вы можаце нам дапамагчы:
- Далучыцца да спэцыяльнай групы. Мы арганізуем спэцыяльныя групы, якія будуць вывучаць розныя тэмы і даваць адпаведныя рэкамэндацыі. Прыміце ўдзел альбо стварыце новыя спэцыяльныя групы.
- Паведаміце нам, чым Вы можаце дапамагчы. Калі Вы экспэрт у якім-небудзь прадмеце, зь якім мы працуем, дадайце сябе да базы нашых экспэртаў. Гэта дазволіць удзельнікаў спэцыяльных групаў і іншых добраахвотнікаў зьвяртацца да Вас з пытаньнямі, на якія Вы зможаце адказаць, калі будзеце мець час.
- Публікуйце Вашыя ідэі. Пішыце прапановы ў вікі стратэгічнага плянаваньня і дапамагайце арганізоўваць і паляпшаць ужо існуючыя прапановы. Зьмяшчайце ідэі ў Ваш блог, сьпісы рассылак, сацыяльныя сеткі накшталт Twitter ці Facebook. Пазначайце гэтыя запісы меткай #wikimedia альбо спасылкай на вікі стратэгіі, каб усе змаглі іх знасьці.
- Праводзьце абмеркаваньні стратэгіі. Каб стварыць добрыя пляны, нам неабходна правесьці ўсебаковае абмеркаваньне. Спэцыяльныя групы ня маюць магчымасьці абмеркаваць з усімі будучыню фундаціі «Вікімэдыя». І тут Вы можаце дапамагчы: стварайце ўласныя абмеркаваньні пра стратэгію ўжывую альбо анлайн і публікуйце вынікі ў вікі стратэгіі. Тут ёсьць шаблёны і прылады для правядзеньня сэансаў абмеркаваньня стратэгіі на вікі стратэгіі.
- Размаўляйце з намі. Давайце водгукі пра працу каманды стратэгіі. Расказвайце нам пра Вашыя ідэі, надзеі альбо пачуцьці страху, пра мэты для праектаў. Дадавайце Вашыя водгукі на вікі стратэгіі альбо дасылайце праз электронную пошту strategywikimedia.org.
Калі Вы ня можаце прыняць удзел, ці не пагадзіцеся Вы зрабіць ахвяраваньне, каб падтрымаць гэты важны праект? Ахвяраваньне непасрэдна будзе накіраванае на падтрыманьне нашых праграмаў распаўсюджваньня вольных ведаў. Таксама, нам неабходныя добраахвотнікі для ўдзелу ў нашых праектах, паляпшэньні нашых тэхналёгіяў і падтрымкі нашай працы іншымі шляхамі.
У нашыя дні зьявілася выдатная магчымасьць зьмяніць нашую цывілізацыю і стварыць роўныя магчымасьці для ўсіх людзей. Мы спадзяемся, што Вы зможаце далучыцца да нашай працы па распаўсюджваньні ведаў для ўсіх па ўсёй плянэце.
З павагай,
Майкл Сноў (Michael Snow)
кіраўнік фундацыі «Вікімэдыя» (Wikimedia Foundation)
Джымі Ўэйлз (Jimmy Wales)
заснавальнік Вікіпэдыі і фундацыі «Вікімэдыя»
Адказ па электроннай пошце
Дзякуй за Ваш ліст камандзе стратэгічнага разьвіцьця фундацыі «Вікімэдыя». Вашае паведамленьне было атрыманае і будзе разгледжанае як мага хутчэй. Хутка мы зьвяжамся з адпаведнай камандай валянтэраў і перадамо ім Вашае паведамленьне. Таксама Вы можаце стварыць сваю каманду валянтэраў карыстаючыся матэрыяламі вікі стратэгіі (http://strategy.wikimedia.org), каб паведаміць пра Вашыя прапановы і рэкамэндацыі.
Дзякуй Вам за жаданьне дапамагчы.
З найлепшымі пажаданьнямі і павагай,
Паведамленьне сайта
- be-tarask/беларуская (тарашкевіца) (published)
- Дапамажыце стварыць будучыню {{GRAMMAR:родны|{{SITENAME}}}} і яе роднасных праектаў! <br /> <a href="http://volunteer.wikimedia.org">Прачытайце ліст</a> Джымі Ўэйлза і Майкла Сноў.
Назва
Прачытайце ліст Джымі Ўэйлза і Майкла Сноў.
Кнопка
Стань добраахвотнікам зараз